г. Минск, пр. Дзержинского, 9, пом. 1002
+375 17 366 65 65+375 29 114 55 77
Заказать звонок

Оставьте ваш телефон и наш менеджер перезвонит вам в удобное для вас время

РусБел
Клуб «PREMIUM Decor»
Как получить доступ?
2014-2017 Premium-decor.by
© Все права защищены.
Главная/Новости
2017
02 марта

Выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

nn.by

У Мінску ў галерэi Саюза дызайнераў па вул.Брылеўская, 14, пачалася выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі».

Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер, чаму чорны нам не страшны і ў які колер пафарбаваць сцены, каб адчуваць супакой? Міхал Анемпадыстаў можа адказаць.

Злева направа: Міхал Анемпадыстаў, Таццяна Вадалажская, кіраўнік Саюза дызайнераў Зміцер Сурскі, пісьменнік Максім Клімковіч.

28 лютага адкрылася выстава мастака, фатографа і дызайнера (а некаторым ён вядомы яшчэ як паэт і аўтар «Народнага альбома») Міхала Анемпадыстава.

«Колер Беларусі» — гэта візуальная частка яго аднайменнай кнігі, якая мае з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы месяц.

Выставу прыняла галерэя Беларускага саюзу дызайнераў.

І ці можна было прыдумаць лепш — шэрыя сцены галерэі ідэальна пасуюць здымкам Анемпадыстава. Адзінае толькі — для такіх прэзентацый галерэя зацесная: 40 чалавек, якія завіталі на адкрыццё, — гэта быў максімум для памяшкання.

«Цяпер вельмі папулярныя гайды кшталту «Як пачаць разбірацца ў мастацтве». Але нас зусім не вучаць разбірацца ў культуры, —

казала ва ўступным слове натхняльніца выставы Таццяна Вадалажская, арганізатарка лекцый Анемпадыстава ў «Лятучым універсітэце». — Лічыцца, што калі ты ў гэтай культуры нарадзіўся, то не маеш патрэбы ў такім тлумачэнні. Можа, нейкім культурам гэта і не трэба тлумачыць, але нам трэба. І Міхал тлумачыць».

Таксама Вадалажская адзначыла, што з самай першай публічнай лекцыі Анемпадыстава марыла, каб Міхал стварыў кнігу пра культуру беларускіх колераў. Прайшло ўсяго пяць гадоў — і вось мара спраўдзілася, смяецца Таццяна.

Сам Міхал Анемпадыстаў у прамове быў сціплы і сціслы.

Найперш падзякаваў настаўніку — Леніне Мікалаеўне Міронавай, прафесарцы Акадэміі мастацтваў, аўтарцы першага савецкага падручніка па каларыстыцы. Яна таксама прысутнічала на адкрыцці выставы свайго вучня. «У адным моманце я з Вамі не пагадзіўся, — звярнуўся Анемпадыстаў да выкладчыцы, — але я стаў шукаць свой адказ, і з гэтай нязгоды, з маіх пошукаў вырасла гэтая выстава».

Што ж выставіў Анемпадыстаў? Гэта серыя фотаздымкаў аб'ектаў прыроды і культуры, у якіх дамінуе пэўны колер.

Фота згрупаваныя ў сектары: бэжавы, зялёны, сіні, жоўты, чырвоны і бела-чорна-шэрая гама. Здымкі без подпісаў — каб адысці ад вербальнага ўспрымання свету і занурыцца ў візуальнае, кажа мастак.

Анемпадыстаў адзначыў, што на выставе прадстаўленыя доўгатрывалыя колеры: яны не залежаць ад моды і дамінавалі на нашай зямлі стагоддзямі і тысячагоддзямі.

Каб выявіць іх і зразумець іх значэнне, Анемпадыстаў даследаваў культуры і народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі цягам усёй гісторыі. Самае цікавае, смяецца ён, — у самых глыбінях, у дапісьменным грамадстве. Колеры могуць стаць правадніком у тое мінулае, пра якое мы не ведаем зусім нічога.

У бліжэйшыя тыдні арганізатары абяцаюць лекцыю Анемпадыстава пра беларускія колеры і аўтарскія экскурсіі па выставе.

Выставу можна пабачыць да 14 сакавіка ў галерэі Саюза дызайнераў (Брылеўская, 14) ад 10:00 да 18:00. Потым выставу «Колер Беларусi» можна будзе ўбачыць у салоне PREMIUM Decor.