г. Минск, пр. Дзержинского, 9, пом. 1002
+375 17 366 65 65+375 29 114 55 77
Заказать звонок

Оставьте ваш телефон и наш менеджер перезвонит вам в удобное для вас время

РусБел
Клуб «PREMIUM Decor»
Как получить доступ?
2014-2017 Premium-decor.by
© Все права защищены.
Главная/Статьи
2015
20 октября

Артыкул МажорДом "Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi"

У Беларусі набірае моц маштабны праект «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi», закліканы прыцягнуць увагу да важных пытанняў сучаснай архітэктуры і будаўніцтва. У прыватнасці – да праблемы выбару гарманічных колеравых спалучэнняў для інтэр’ернага і фасаднага афарбоўвання.

Ці гармануюць колеры, у якія пафарбаваны будынкі ў нашых гарадах, з адценнямі беларускага неба і нашым уяўленнем пра сябе? Чаму дамы сціплых і мірных беларусаў часам проста рвуць вока агрэсіўнымі і кіслотнымі танамі? Гэта – з нашай абыякавасці ці простай адсутнасці густу?.. Самы час пра гэта гаварыць і паспрабаваць агулам, вялікай талакой прывесці да суладдзя з прыродным асяродкам і нашай сутнасьцю знешні выгляд беларускіх гарадоў, лічаць удзельнікі маштабнага праекту «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi».

Ініцыятарам і арганізатарам праекта выступіў салон дэкаратыўных матэрыялаў PREMIUM Decor. Ініцыятыву адразу падтрымалі Беларускі саюз дызайнераў, архітэктурнае супольніцтва, кампаніі «СтройМАСТЕРком» і А-100.

З’ЯДНАЦЬ АРХІТЭКТУРНАЕ СУПОЛЬНІЦТВА ВАКОЛ ІДЭІ

У межах праекта «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi» запланаваныя шматлікія творчыя сустрэчы з архітэктарамі і дызайнерамі, семінары і майстар-класы па дэкаратыўных і аздабленчых матэрыялах, прэзентацыі праектаў і экскурсіі. Узяць удзел у мерапрыемствах могуць не толькі адмыслоўцы, але ўсе зацікаўленыя ў тым, каб наша жыццёвая прастора сталася больш утульнай і гарманічнай.

Дыялогавай і адукацыйнай пля­цоўкай праекта выступае салон PREMIUM Decor. «Мы згуртоўваем адмыслоўцаў і хочам ствараць талакой, з’яднаць архітэктурнае супольніцтва вакол ідэі, вакол трэнда, каб у выніку выпрацаваць культуру ў гэтай сферы. Трэба ж з чагосьці пачынаць…» – кажа ініцыятар праекта Васіль Кордзікаў.

Пра актуальнасць і запатрабаванасць падобнага праекта ўжо выказаліся спецыялісты – дызайнеры, архітэктары, мастакі. 

Так, дырэктар Мінскага інстытута добраўпарадкавання і гарадскога дызайну Святлана Барысовіч лічыць, што, напрыклад, у Мінску «не ўсё так безнадзейна» і «большасць будынкаў мае колеравыя пашпарты»: «Але ў той жа час з’яўляюцца і дамы кіслотных і парасячых колераў, ярка-зялёныя цокалі і г.д. Хаця мы па сваёй ментальнасці народ спакойны і стрыманы. Так што вельмі добра, што да гэтай праблемы прыцягваюць увагу. Хацелася б мець нейкую каларыстычную праграму ў маштабе краіны. Трэба прыкласціся да гэтай тэмы больш грунтоўна. І галоўнае – гаварыць пра гэта...»

Праект ужо выклікаў дастаткова гарачае абмеркаванне. Да яго далучаюцца новыя удзельнікі са свежымі ідэямі. Неўзабаве свае колеравыя спалучэнні прэзентуюць студыя «Чацьвёрты квартал», Інстытут добраўпарадкавання і гарадскога дызайну. Са сваім бачаннем колеравых трэндаў Беларусі паз-наёмяць аўдыторыю праекта вядомы беларускі архітэктар Аляксандр Трусаў і дызайнер,­ паэт, культуролаг Міхал Анемпадыстаў.

ПАЧАТАК ВЕЛЬМІ СУР'ЁЗНАЙ РАЗМОВЫ

Міхал Анемпадыстаў лічыць, што праект «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi» – вельмі важнае пачынанне, бо трэба «ствараць сваю каларыстычную базу дадзеных, якая ёсць часткай культуры і супольнай прасторы беларусаў». І гэтая прастора мае быць гарманічнай.

«Па вялікім рахунку пытанні аўтэн­­тычнасці прасторы і візуальнага выгляду – гэта дзяржаўныя пытанні. І вельмі дзіўна, што ў нас гэтым ніхто не зай­маецца. Гэта аддадзена ў кампетэнцыю мясцовых органаў улады. У выніку кожны гарадскі кіраўнік фактычна перайначвае горад на свой уласны густ. Адсюль – з’яўленне, напрыклад, у нашай гарадской прасторы залатых купалоў і зялёнай дахоўкі, якая невядомым чынам робіцца нечым агульнапрынятым. Але гэта – не беларуская традыцыя…» – кажа Міхал Анемпадыстаў.

«Вывучэнне каларыстыкі – важная справа. І зноў жа, паўсюль у свеце гэтым займаюцца дзяржустановы. Гэта павінна быць часткай нацыянальнай палітыкі, часткай культуры і гісторыі, і павінна ахоўвацца. І праект, які зладзіў салон PREMIUM Decor, – гэта, на маю думку, пачатак вельмі сур’ёзнай размовы. І дай бог, каб яе пачулі», – дадае наш суразмоўца.

"БРАСЛАЎСКІ БЛАКІТ" І "СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ"

Гэта сур’ёзная размова ўжо пачалася. І ўжо ёсць вынікі – створана першая калекцыя традыцыйна беларускіх колеравых трэндаў. Да яе з’яўлення прычыніліся супрацоўнікі салона дэкаратыўных матэрыялаў PREMIUM Decor і выкладчык кафедры дызайна архітэктурнага факультэта БНТУ Дзяніс Дзегцяроў.

Калекцыя уяўляе сабой альбом колеравых спалучэнняў з натуральнымі выфарбоўкамі ды інспірацыямі. Яго цікава будзе гартаць нават неспецыялістам. Бо «прачытваецца» ён як паэма – пра колеры і адценні беларускага жыцця. Атрымалася змястоўна і лірычна.

Альбом быў створаны на аснове навуковай канцэпцыі, якую распрацаваў Дзяніс Дзегцяроў. Ён не першы год займаецца традыцыйнай беларускай каларыстыкай і плануе абараніць па гэтай тэме кандыдацкую дысертацыю.

Калекцыя раскрывае колеравы змест васьмі беларускіх вобразаў-сімвалаў – «Браслаўскі блакіт», «Восеньскі скарб», «Гаспадар», «Каляды», «Купалле», «Куфар», «Раніца», «Слуцкія паясы».

Кожны з васьмі блокаў суправаджаецца вершамі класікаў беларускай літаратуры – Багдановіча, Барадуліна, Геніюш, Гілевіча ды іншых.

Але пры ўсёй сваёй лірыцы калекцыя мае найперш практычнае значэнне. Галоўная мэта – каб прапанаваныя колеравыя ідэі выкарыстоўваліся ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў будынкаў і тым самым стваралі больш гарманічную і ўтульную прастору ў беларускіх гарадах.

АД ВЫТОКАЎ І ПРЫРОДЫ

Архітэктары, дызайнеры, рэстаўратары, мастакі могуць атрымаць альбом на запыт. Але азнаёміцца з ім і атрымаць кансультацыю ў салоне PREMIUM Decor могуць усе жадаючыя. Таксама – пакінуць свае заўвагі і каментарыі да праекта.

«У кожнага свой густ, мы не плануем навязваць моду і не прэтэндуем на канчатковую ісціну. Гэта наша бачанне. Але амерыканскія колеравыя трэнды 2015 года Benjamin Moore нам не падабаюц-ца. Ня той менталітэт, ня той лад, ня той клімат. І мы проста даем магчымасць чалавеку выбіраць», – кажа дырэктар салона дэкаратыўных матэрыялаў PREMIUM Decor Павел Дарафейчык.

«Мы адштурховаемся ад вытокаў, ад прыроды, ад культуры. А потым ужо няхай гэтыя ідэі выкарыстоўваюць у сваіх работах нашы дызайнеры, архітэктары і г.д.», – дадае дырэктар салона.

ПРАФЕСІЙНЫ КОНКУРС "PRODECOR-2015"

Таксама вельмі важная падзея, якая адбываецца зараз у межах праекта «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi», – прафесійны конкурс майстроў, якія працуюць з аздабленчымі матэрыяламі, «PROdecor-2015». Конкурс мае на мэце падтрымаць таленавітых майстроў-аддзелачнікаў і прапанаваць іх працы для шырокага абмеркавання. Тым самым – падвысіць агульную культуру прымянення дэкаратыўных і аздабленчых матэрыялаў.

Арганізатары спадзяюцца, што ўнікальныя творчыя ідэі і новыя тэхнікі нанясення дэкаратыўных пакрыццяў будуць скарыстаныя ў праектах і ўпрыгожаць жылыя і грамадскія інтэр’еры.

Вялікія спадзяванні арганізатары праекта «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi» ўскладаюць на актыўны ўдзел у праекце студэнтаў – будучых архітэктараў і дызайнераў. Пляцоўка праекта можа стаць для іх добрай школай і практыкай. У салоне, спецыяльна для моладзі, ўжо ладзяцца семінары па новых тэхналогіях і матэрыялах у будаўніцтве. Ёсць магчымасць паслухаць сапраўдных мэтраў прафесіі.

ТОЛЬКІ РАЗАМ МОЖАМ ЗМЯНІЦЬ СІТУАЦЫЮ

Праект «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi» разганяецца і набірае моц. Канчатковым вынікам праекта мае быць супольны­ дакумент з распрацаванымі колеравымі трэндамі (у дадатак – брашуры, буклеты і рэкамендацыі). Усё гэта накіруюць у праектныя і будаўнічыя арганізацыі, дызайн-студыі і архітэк­тур­ ныя майстэрні.

«Толькі разам мы можам змяніць сітуацыю!» – запэўніваюць удзельнікі праекта «Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi» і заклікаюць далучацца да талакі – дзеля таго, каб наш гарадскі асяродак стаўся гарманічным і ўтульным, а штодзённае жыццё – якасным і гарманічным.

Автор статьи - издательство "Ре Мажор" (Журнал "МажорДом").

Скачать статью в электронном виде.